Пад Мінскам зацвілі яблыні
Читать по-русски


Пад Мінскам у лесе ля Цнянскага вадасховішча заквітнелі яблыні. Фотапацверджанне можна знайсці ў сацсетках.

Цветение яблони в лесу под Минском, сентябрь 2023 года. Фото из соцсетей
Квітненне яблыні ў лесе пад Мінскам, верасень 2023 года. Фота з сацсетак

Як відаць на фота, яблыні, што квітнеюць не ў сезон, прывабліваюць не толькі людзей. Яблыневы квет быў зняты сёння, 7 верасня.

Чаму яблыні могуць квітнець восенню? Такія паводзіны раслін могуць быць звязаныя, напрыклад, з рэзкім перападам паміж засушлівым, а потым вільготным цёплым надвор’ем, скокам тэмператур у бок паніжэння, а потым устойлівым цёплым надвор’ем, моцным пашкоджаннем насякомымі, жывёламі або механічнымі надломамі.

Але эксперты кажуць, што гэта не вельмі добра — расліны ўжо цяпер выдаткуюць тыя сілы, якія мусяць будуць праявіць вясной.

Нагадаем, нядаўна расліны ў квецені заўважылі ў Баранавіцкім раёне.