«Я не здзяйсняў ніводнага са злачынстваў, у якіх мяне абвінавачваюць». Эдуард Бабарыка не прызнаў віну
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Эдуард Бабарыка заявіў на судзе, што ў яго справе няма доказаў інкрымінаваных яму злачынстваў, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

0:00/ 0:00
В ЭФИРЕКачество480p  СкоростьОбычная  

«Я не здзяйсняў ніводнага са злачынстваў, у якіх мяне абвінавачваюць. Следства не знайшло ніводнага доказу маёй віны», — сказаў ён у судзе.

Ён таксама паведаміў, што тыя 1,8 мільёна рублёў, якія фігуруюць у справе і лічацца атрыманымі незаконным спосабам, яму перадалі бацькі.

Эдуард заявіў, што не разумее сутнасці выстаўленага яму абвінавачвання. Таксама ён падкрэсліў, што асабіста не быў знаёмы з Ціханоўскім.

Эдуард Бабарико в суде, 22 мая 2023 года. Фото: БЕЛТА
Эдуард Бабарыка ў судзе, 22 траўня 2023 года. Фота: БЕЛТА

Нагадаем, сёння, 22 траўня, Мінскі абласны суд на выязным паседжанні ў памяшканні суда Мінскага раёна пачаў разглядаць справу Эдуарда Бабарыкі — сузаснавальніка ўжо няісных краўдфандынгавых платформаў «Вулей» і MolaMola. У траўні 2020 года ён узначаліў перадвыбарчую кампанію свайго бацькі, Віктара Бабарыкі. Іх затрымалі 18 чэрвеня таго ж года.

Ён знаходзіцца за кратамі ўжо амаль тры гады.

Эдуард абвінавачваецца па чатырох артыкулах КК: ч. 2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры), арт. 235 (Легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам), ч. 3 арт. 130 (Распальванне варожасці) і ч. 1 арт. 293 (Масавыя беспарадкі).

Яму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.