У Мінску абвясцілі прысуд Эдуарду Бабарыку
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Мінскі абласны суд 5 ліпеня абвясціў прысуд палітвязню Эдуарду Бабарыку, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Эдуард Бабарико. Фото: babariko.vision
Эдуард Бабарыка. Фота: babariko. vision

Бабарыку прызналі вінаватым па трох артыкулах: ухіленне ад выплаты падаткаў, якое пацягнула нанясенне шкоды ў буйным памеры, дапамаганне ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і дапамаганне ў арганізацыі наўмысных дзеянняў, скіраваных на распальванне варожасці па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасці. Яму прызначылі 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму — пракурор прасіў на два гады больш.

Яму таксама прызначылі штраф — 185 тысяч рублёў.

Сваёй віны Эдуард не прызнаў.

«Я не здзяйсняў ніводнага са злачынстваў, у якіх мяне абвінавачваюць. Следствам не было знойдзена ніводнага доказу маёй віны», — сказаў ён раней у судзе.

Эдуарда Бабарыка — сузаснавальнік ужо няісных краўдфандынгавых платформаў «Вулей» і MolaMola. У траўні 2020 года ён узначаліў перадвыбарчую кампанію свайго бацькі, Віктара Бабарыкі. Іх затрымалі 18 чэрвеня таго ж года. Эдуард знаходзіцца за кратамі больш за тры гады.

Раней бок абароны хадайнічаў пра выклік у суд у якасці сведкі бацькі абвінавачанага — Віктара Бабарыкі, пра стан здароўя якога няма ніякіх вестак больш за 60 дзён. Суд задаволіў гэтую просьбу, але невядома, ці выступіў палітвязень па справе сына.

Чытайце таксама