«Ёсць адчуванне, што для адпачынку ў Беларусі гэта шалёныя грошы». Мінчанка з'ездзіла ў Гродна і здзіўленая выдаткаванай на адпачынак суме
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Мінчанка з’ездзіла з сябрамі ў Гродна на два дні і здзівілася суме, якую кампанія выдаткавала на адпачынак у Беларусі. Сваімі падлікамі яна падзялілася ў Threads.

Панорама Гродно. Скриншот видео Youtube-канала "Сергей «Banifacyj» Морозов"
Панарама Гродна. Скрыншот відэа Youtube-канала «Сергей „Banifacyj“ Морозов»

«На 2 дні ездзілі сябрамі (3 пары) у Гродна. За гэтыя 2 дні кожная пара ў сярэднім выдаткавала 1000 рублёў — 270 арэнда кватэры (800 рублёў — агульны кошт за кватэру за 2 дні), 120 дарога, 610 забавы (тут таксі, усякія ўстановы і парк атракцыёнаў). Ёсць адчуванне, што для адпачынку ў Беларусі гэта шалёныя грошы», — напісала дзяўчына.

У каментарах да паста нехта здзівіўся такім цэнам у Гродне, а нехта паспрачаўся, што можна з’ездзіць і танней.

«Дзе??? Дзе вы ўзялі такія сумы за кватэры? Я жыву ў Гродне, езджу часам у Мінск адпачываць — у Мінску суткі кватэра 150 руб!!! Мінск!!! Калі вы гулялі на шырокую нагу — тады так», — irinazabavskaia2013.

«Гэта сапраўды дорага. Я нядаўна ездзіла ў Гродна на 4 дні (70 р. дарога, 340 р. кватэра, прычым з добрым рамонтам — 2 пакоі і самы цэнтр горада, прыкладна 450 рублёў таксі, забавы, установы)», — bashkira.k.

«Гэта праўда вялікія грошы для паездкі ў Гродна. Я таксама дзіўлюся, на гэтыя грошы можна з’ездзіць у Піцер, нават на мора ў Анапу, гэта жэсць, я ездзіла на мора за такія грошы», — polya_universe.

«Ездзілі ў Гродна ўтраіх на выходныя, з чалавека выйшла 215 р.», — jullllllllllllllli.