Расія прыгразіла Брытаніі ўдарамі па вайсковых аб'ектах за межамі Украіны
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У МЗС Расіі 6 траўня выклікалі амбасадара Вялікабрытаніі ў Маскве Найджэла Кейсі, якому быў выказаны «рашучы пратэст» у сувязі з нядаўняй заявай міністра замежных справаў Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмерана пра права Украіны наносіць удары па тэрыторыі Расіі з выкарыстаннем брытанскай зброі. Брытанскаму амбасадару заявілі, што Расія можа адказаць ударамі па брытанскіх вайсковых аб’ектах і тэхніцы як на тэрыторыі Украіны, так і за яе межамі. Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Расіі.

Дэвид Кэмерон у резиденции премьер-министра Великобритании 13 ноября 2023 года. Фото: Reuters
Дэвід Кэмеран ля рэзідэнцыі прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі 13 лістапада 2023 года. Фота: Reuters

«Найджэл Кейсі быў папярэджаны, што адказам на ўкраінскія ўдары з выкарыстаннем брытанскай зброі па тэрыторыі Расіі могуць стаць любыя вайсковыя аб’екты і тэхніка Вялікабрытаніі на тэрыторыі Украіны і за яе межамі», — гаворыцца ў паведамленні.

Там таксама гаворыцца, што расійскі бок разглядае словы Дэвіда Кэмерана «як сведчанне сур’ёзнай эскалацыі і пацверджанне ўсё большай уцягнутасці Лондана ў ваенныя дзеянні на баку Кіева».

Нагадаем, Дэвід Кэмеран на мінулым тыдні заявіў, што ўдары УСУ па расійскай тэрыторыі з выкарыстаннем зброі з Лондана легітымныя. Сёння, 6 траўня, Мінабароны Расіі паведаміла пра правядзенне найбліжэйшым часам вучэнняў, падчас якіх плануецца адпрацаваць «пытанні выкарыстання нестратэгічнай ядзернай зброі». У Крамлі заявілі, што прычынай правядзення вучэнняў паслужылі ў тым ліку заявы брытанскага боку.