Галоўным дырыжорам Вялікага тэатра Беларусі стаў расіянін
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Галоўным дырыжорам Вялікага тэатра Беларусі стаў народны артыст Рэспублікі Башкартастан Арцём Макараў. Пра гэта паведаміла расійскае інфармацыйнае агенцтва Sputnik Беларусь.

Артем Макаров. Фото: bashopera.ru
Арцём Макараў. Фота: bashopera.ru

«Трупа ў добрым стане, і наогул у гэтым тэатры магчымыя, на маю думку, любыя прадстаўленні, нават самыя складаныя і экстрэмальныя. Спадзяюся, калі-небудзь і мне ўдасца ўвасобіць тут і свае мары», — пракаментаваў прызначэнне Макараў.

Арцём Макараў нарадзіўся ва Уфе. У 2000 годзе з адзнакай скончыў мясцовы Інстытут мастацтваў па спецыяльнасці «фартэпіяна». У 2003 годзе завяршыў адукацыю ў аспірантуры па спецыяльнасці «оперна-сімфанічнае дырыжыраванне». З 2010 года да нядаўняга часу быў галоўным дырыжорам Башкірскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета.