У Азарава забралі доступ да плана «Перамога». Ціханоўская пракаментавала «Люстэрку» рассылку з заклікам галасаваць на выбарах у КР
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Святлана Ціханоўская пракаментавала «Люстэрку» рассылку паведамленняў удзельнікам плана «Перамога» з заклікам удзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду і галасаваць на іх за блок Аляксандра Азарава. Паводле кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, пасля гэтага ў Азарава забралі доступ да чат-бота плана «Перамога».

Светлана Тихановская. Фото: пресс-служба политика
Святлана Ціханоўская. Фота: прэс-служба палітыка

Святлана Ціханоўская сцвярджае, што рассылка не была ўзгодненая ні з яе Офісам, ні з Аб’яднаным пераходным кабінетам.

— Гэта злоўжыванне, якое можа паставіць пад пагрозу людзей унутры краіны, — заявіла лідарка дэмсіл у каментары «Люстэрку».

Кіраўніца АПК таксама расказала, якія наступствы гэта будзе мець для кіраўніка BYPOL:

— Пасля рассылкі паведамлення Аляксандр Азараў быў пазбаўлены доступу да чат-бота да высвятлення абставінаў. Адзначу, што чат-бот — не тое самае, што план «Перамога». Гэта найперш інструмент для камунікацыі ў надзвычайных сітуацыях.

Нагадаем, у ноч з 21 на 22 траўня зарэгістраваныя ў плане «Перамога» людзі атрымалі паведамленні з заклікам удзельнічаць у выбарах новага складу Каардынацыйнай рады і галасаваць за спіс «Закон і правапарадак» на чале з кіраўніком BYPOL Аляксандрам Азаравым. У каментары «Белсату» ён пацвердзіў, што рассылку сапраўды ініцыяваў BYPOL.

Выбары ў Каардынацыйную раду трэцяга склікання пройдуць у выходныя. Галасаванне пачнецца ў суботу, 25 траўня, і працягнецца да 27 траўня 2024 года. Ужо з’явілася спецыяльная мабільная праграма для выбараў. Яна будзе даступная толькі за мяжой.

Падзеі могуць па-сапраўднаму збіваць з панталыку і палохаць. «Люстэрка» хутка рэагуе на тое, што адбываецца, правярае факты і застаецца надзейнай крыніцай інфармацыі нават у вельмі нестабільным свеце.

Станьце патронам «Люстэрка» — журналісцкага праекта, якому вы дапамагаеце заставацца прафесійным і незалежным. Ахвяраваць любую суму можна хутка і бяспечна праз сэрвіс Donorbox.



Усё пра бяспеку і адказы на іншыя пытанні вы можаце даведацца па спасылцы.