Прэзідэнт Украіны ўзнагародзіў байцоў палка Каліноўскага
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Чацвёра байцоў палка Каліноўскага былі ўзнагароджаныя ордэнамі «За мужнасць». Узнагароды беларусам, якія ваююць за Украіну, уручыў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, паведаміла прэс-служба палка.

Командир батальона Литвин с позывным Булак и парамедик Анастасия (Север) Махомет. Фото: пресс-служба полка Калиновского
Камандзір батальёна «Ліцвін» з пазыўным Булак і парамедык Анастасія (Север) Махамет. Фота: прэс-служба палка Каліноўскага

У Дзень ваеннай разведкі, які адзначаецца 7 верасня ва Украіне, прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды вайскоўцам УСУ, у тым ліку байцам палка Каліноўскага.

Чацвёра беларусаў былі адзначаныя ордэнамі «За мужнасць» трэцяй ступені.

Мяркуючы з апублікаваных у тэлеграм-канале палка фота, узнагароды ў тым ліку атрымалі камандзір батальёна «Ліцвін» Булак і парамедык батальёна Анастасія Махамет (пазыўны — Север).