Малады беларус загінуў у гарах Польшчы. Ён толькі нядаўна пераехаў у Кракаў
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

У Польшчы знік у Татрах малады хлопец з Беларусі. Ён пайшоў у горы ў панядзелак, 3 ліпеня, і да раніцы серады не вярнуўся на месца пражывання, паведаміла раніцай у сераду Татранская валанцёрская ратавальная служба (TORP). Пазней стала вядома, што ён загінуў.

Дмитрий Кравцов. Фото из Facebook
Дзмітрый Краўцоў. Фота з Facebook

Маладога чалавека звалі Дзмітрый Краўцоў (Dzmitry Krautsou). З аўторка ратавальнікі вялі яго пошукі ў гарах.

Днём 5 ліпеня стала вядома, што Дзмітрый загінуў. Як паведамілі ў TORP у 13.35, ягонае цела ратавальнікі знайшлі ў раёне найвышэйшай вяршыні польскіх Татраў — гары Рысы. Дадатковай інфармацыі пакуль няма.

Дмитрий Кравцов. Фото: facebook.com/1909.topr
Дзмітрый Краўцоў. Фота: facebook.com/1909.topr

Між тым у аўторак у мясцовай горнай супольнасці скардзіліся на «смецце», знойдзенае ля адной з альпінісцкіх трасаў у скалах Татраў: заплечнік, дзве пары мужчынскага абутку, вяроўка, кепка і іншыя асабістыя рэчы. Дасведчаныя турысты адзначылі, што гэта не звычайнае кінутае смецце, а чыйсьці заплечнік, які распатрашылі птушкі. У каментарах да публікацыі пра пошук беларуса карыстальнікі адразу ўспомнілі пра гэты выпадак і агучылі асцярогу, што гэта маглі быць яго рэчы.

Дзмітрый Краўцоў жыў у Кракаве. Відавочна, ён пераехаў у Польшчу не так даўно. Усяго тыдзень таму, 27 чэрвеня, Дзмітрый размясціў у мясцовай групе пост пра тое, што шукае працу ў сферы гастраноміі ці ў клубе, гатовы працаваць у любы час сутак і выходныя, мае досвед працы афіцыянтам і менеджарам, але ведае польскую пакуль на самым пачатковым узроўні.

Дапоўнена ў 15.03. Амбасада Беларусі ў Польшчы ўдакладняе інфармацыю пра гібель беларускага грамадзяніна, дыпламаты гатовыя аказаць усё неабходнае консульска-прававое садзейнічанне, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.