У інтэрнэце абмяркоўваюць пост амерыканкі, якая прызналася, што басейн для яе сям'і замяняе ванну
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Жыхарка амерыканскага штата Каларада расказала ў сацсетках, што для яе схадзіць у басейн — усё роўна што памыцца ў ванне. У выніку разгарэлася маштабная дыскусія. Пра гэта піша New York Post.

Фото: sportedu.by
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: sportedu.by

«Шчаслівага сезону „басейн лічыцца ваннай“ для ўсіх, хто так лічыць», — напісала 34-шадовая Нілі Грэйс.

Яна дадала: «Калі ласка, скажыце мне, што я не адзіная мама, якая адзначае гэта».

Аднак яе публікацыя выклікала адваротную яе чаканням рэакцыю.

«Нізашто. Дзень у басейне значыць, што мае дзеці заўсёды будуць мыцца пасля яго. Там жа хімікаты, сонцаахоўны крэм, пот, мача і іншае», «Мне ніколі не хочацца прыняць душ настолькі моцна, як пасля дня ў басейне ці на пляжы», — выказаліся каментатары.

Адзін з карыстальнікаў, які прадставіўся як інструктар па плаванні, дадаў, што трэба абавязкова мыцца пасля купання ў басейне.

«Купанне ў басейне пашкоджвае вашую скуру і клеткі валасоў мацней, чым што-небудзь іншае. Яны робяцца сухімі і свярбяць», — адзначыў яшчэ адзін карыстальнік, які назваў сябе экспертам у гэтым пытанні.

У ЗША аплата камунальных паслуг адрозніваецца ў розных штатах. У некаторых мясцовыя жыхары плацяць за месяц фіксаваную суму, калі не перавышаюць пэўнага ліміту спажывання. У некаторых ідзе ўлік кожнага выдаткаванага літра. Некаторыя амерыканцы карыстаюцца басейнамі, каб зэканоміць на камунальных выдатках.