«Недальнабачнае рашэнне». На «Беларусь 1» раскрытыкавалі адмову Арыны Сабаленка ад Алімпіяды
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У праграме «Арэна», якая выйшла на тэлеканале «Беларусь 1», супрацоўнік АТН, вядоўца Станіслаў Ліпскі выказаўся пра рашэнне Арыны Сабаленка прапусціць Гульні ў Парыжы.

Арина Соболенко во время игры на «Ролан Гаррос», Париж, Франция, 30 мая 2024 года. Фото: Reuters
Арына Сабаленка падчас гульні на «Ралан Гарос», Парыж, Францыя, 30 траўня 2024 года. Фота: Reuters

«Камісія МАКа робіць усё, каб нашыя і расійскія атлеты ў Парыжы выглядалі максімальна незаўважна. Але, на жаль, хапае недальнабачных рашэнняў і ад саміх спартоўцаў. Арына Сабаленка вось заявіла, што не паедзе на Гульні, бо змена пакрыццяў кортаў пашкодзіць яе здароўю. Магчыма, так і ёсць, але графік у той жа першай ракеткі свету Ігі Свёнтэк не менш напружаны, а яна сваю радзіму прадставіць. Хто ведае, можа, яшчэ адной Алімпіяды ў жыцці нашай наймацнейшай тэнісісткі і не будзе», — сказаў Ліпскі.

Нагадаем, трэцяя ракетка свету Сабаленка абвясціла 17 чэрвеня, што прапусціць АГ у Парыжы праз вялікую колькасць абавязковых турніраў: «На гэтым этапе маёй кар’еры, з улікам усіх цяжкасцяў, з якімі я сутыкнулася ў апошнія месяцы, мне трэба паклапаціцца пра сваё здароўе. Гэта (Алімпіяда). — Заўв. рэд.) для мяне занадта, улічваючы графік. Таму я прыняла рашэнне надаць увагу свайму здароўю».

У кар’еры Арыны да гэтага была адна Алімпіяда — у Токіа ў 2021-м яна вылецела ў другім крузе.

Дагэтуль не вядома, ці згуляе на грунтовых кортах у Парыжы Вікторыя Азаранка (16-я ў рэйтынгу адзіночнага разраду).

На апошнім турніры ў Берліне, дзе выступалі наймацнейшыя беларускія тэнісісткі, Сабаленка знялася падчас чвэрцьфінальнага матча праз траўму, а Азаранка саступіла ў паўфінале.