Арына Сабаленка знялася з «Уімблдона». Вось што здарылася з беларускай тэнісісткай
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Трэцяя ракетка свету вырашыла адмовіцца ад турніру серыі Вялікага шлема праз траўму пляча.

Арина Соболенко во время матча с Еленой Остапенко на турнире Italian Open в Риме, Италия, 15 мая 2024 года. Фото: Reuters
Арына Сабаленка падчас матчу з Аленай Астапенка на турніры Italian Open у Рыме, Італія, 15 траўня 2024 года. Фота: Reuters

Сёння, 1 ліпеня, Арына мусіла правесці матч першага круга на «Уімблдоне» — адным з самых прэстыжных турніраў тэніснага календара. Але праз траўму пляча, якая турбавала беларуску, Сабаленка адмовілася ад удзелу.

Напярэдадні матчу трэцяя ракетка свету прызнавалася, што ў яе даволі рэдкае пашкоджанне. Сабаленка магла трэніравацца практычна ў поўную сілу, але адчувала боль падчас падачы.

Нагадаем, менавіта праз траўму пляча Арына не дагуляла чвэрцьфінала турніру ў Берліне 22 чэрвеня.

Такім чынам, на «Уімблдоне» ў адзіночным разрадзе згуляе толькі адна нашая тэнісістка — Вікторыя Азаранка (16-ы нумар у рэйтынгу).