«І Расія, і Беларусь — краіны-агрэсары». Прэзідэнт Літвы наклаў вета на закон пра абмежаванні для беларусаў і расіян
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа наклаў вета на прыняты на мінулым тыдні Сеймам закон пра санкцыі ў дачыненні да грамадзян Беларусі і Расіі і вярнуў яго на паўторны разгляд, паведамляе яго прэс-служба.

Президент Литвы Гитанас Науседа. Фото: DELFI / Julius Kalinskas
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. Фота: DELFI / Julius Kalinskas

Прэзідэнт Літвы прапанаваў парламентарыям прытрымлівацца адзінай пазіцыі і зраўнаваць абмежаванні як да расіян, так і да беларусаў.

«У мэтах забяспечання нацыянальнай бяспекі і знешнепалітычных інтарэсаў Літвы прыняты Сеймам закон акрэслівае 7 розных абмежавальных мераў, 4 з якіх будуць прымяняцца да грамадзян Расіі і да грамадзян Беларусі, а 3 — толькі да грамадзян Расіі. Прэзідэнт ухваляе мэту закона, якая заключаецца ў прымяненні абмежавальных мераў у дачыненні да грамадзян Расіі і Беларусі ў сувязі з ваеннай агрэсіяй гэтых дзяржаваў супраць Украіны, аднак ён адзначае, што няма падставаў для ўвядзення рознага прававога рэгулявання для грамадзян дзвюх дзяржаваў-агрэсараў, і прапануе ўвесці аднолькавыя абмежавальныя меры да грамадзян абедзвюх дзяржаваў», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Там падкрэслілі, што Наўседа прытрымліваецца той пазіцыі, што і Расія, і Беларусь у дачыненні да Украіны з’яўляюцца краінамі-агрэсарамі.

Таксама прэзідэнт Літвы прапанаваў новы інструмент забяспечання нацыянальнай бяспекі: замацаваць у законе пра абмежавальныя меры прававы механізм, які б спрасціў працэдуру анулявання ўжо выдадзеных нацыянальных віз і дазволаў на часовае або пастаяннае пражыванне, а таксама палегчыў дэпартацыю асобаў, якія парушылі заканадаўства аб міжнародных санкцыях або абмежавальных мерах.

Чытайце таксама