Валютны рынак працягвае трэсці. У Нацбанку расказалі, як на шторм рэагуюць насельніцтва і бізнес
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У жніўні валютны рынак трэсла. Цяпер на ім таксама неспакойна. У Нацбанку расказалі, як насельніцтва і юрыдычныя асобы паводзілі сябе на валютным рынку ў мінулым месяцы.

Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

У жніўні насельніцтва набыло замежнай валюты на 849,7 млн даляраў, а прадало — 893,3 млн даляраў. Разбежка — 43,6 млн даляраў. Нагадаем, у ліпені насельніцтва здало валюты на 53,1 млн больш, чым набыло, у чэрвені — на 39,7 млн даляраў больш, а ў траўні гэтая разбежка была на ўзроўні 142,7 млн.

Цягам васьмі месяцаў гэтага года (студзень-жнівень) насельніцтва актыўней прадавала замежную валюту, чым купляла.

Беларускі бізнес (кампаніі-рэзідэнты) у жніўні актыўней купляў валюту, чым здаваў. Так, кампаніі купілі за мінулы месяц 2 млрд 161,1 млн даляраў, а прадалі на 101,6 млн даляраў менш. У ліпені бізнес актыўней прадаваў валюту, чым купляў.

Чытайце таксама