Якія спецыяльнасці сталі самымі папулярнымі ў тых, хто паступіў у каледжы і вучылішчы
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Рэктар Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі Валерый Галубоўскі расказаў на прэс-канферэнцыі пра самыя папулярныя сярод абітурыентаў спецыяльнасці ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах. Найбольшы конкурс — на архітэктуру, а прахадны бал — на IT-спецыяльнасці.

Минский колледж предпринимательства. Фото: mcb.by
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: mcb.by

У каледжы і вучылішчы сёлета паступіла 38,4 тысячы чалавек — гэта 98,8% ад планаванага аб’ёму. Максімальны конкурс быў на архітэктуру і дызайн.

Самыя папулярныя спецыяльнасці каледжаў і вучылішчаў:

  • «архітэктурны дызайн гарадскога асяроддзя» і «дызайн» — больш за 4 чалавекі на месца,
  • «жывапіс» — 3,5 чалавека на месца,
  • «архітэктурнае праектаванне» — 2,6,
  • «сястрынская справа» — 2,2,
  • «лячэбная справа» — больш за 2,
  • «распрацоўка і суправаджэнне вэб-рэсурсаў» — больш за 2,
  • «фізічная культура» — 1,8,
  • «эксплуатацыя і наладка аўтаматызаванага абсталявання машынабудаўнічай вытворчасці» — 1,5 чалавека на месца.

Максімальныя прахадныя балы сёлета традыцыйна адзначаліся на спецыяльнасцях IT-профілю.

«Напрыклад, у Мінскім радыётэхнічным каледжы былі зафіксаваныя прахадныя балы 9,9−10,0 на спецыяльнасцях „распрацоўка і суправаджэнне праграмнага забяспечання інфармацыйных сістэм“, „праграмаванне мабільных праграмаў“, „тэхнічнае забяспечанне інфармацыйнай бяспекі“», — расказаў Галубоўскі.

«Не зніжаецца таксама прывабнасць для абітурыентаў такіх спецыяльнасцяў, як „правазнаўства“ — прахадны бал быў 9,8−10,0 (юрыдычны каледж БДУ), „банкаўская справа“ — 9,3−10,0 балаў (Мінскі фінансава-эканамічны каледж)», — дадаў ён.