Тайланд увёў паслабленні для беларусаў — цяпер візу там можна атрымаць пасля прылёту ў аэрапорт. Падарожнік Аляксандр Гойшык, які выправіўся ў кругасветку, якраз расказвае пра гэтую краіну. Салігарчанін называе Тайланд «райскім» і ў гэтай частцы свайго дзённіка на «Люстэрку» апісвае, як наведаў санаторый для сланоў, патусаваўся на востраве Пхукет і быў абліты з ног да галавы вадой на тайскі Новы год.

Кавашопы з марыхуанай і чысціня
Мяжу Малайзіі з Каралеўствам Тайланд я перасёк 8 красавіка. Невялікая чарга на пашпартным кантролі, «вітаем у каралеўскім Тайландзе» — і вось ужо ў маім пашпарце красуецца пячатка дваццаць восьмай краіны ў гэтым падарожжы (агулам на маім рахунку больш за 80 краінаў).
У Тайландзе (у гэтым сапраўды самым райскім месцы ва ўсім рэгіёне) я не ўпершыню. Папярэдні раз быў тут у 2016-м, калі спрабаваў па зямлі даехаць з Беларусі да Мʼянмы.
На жаль, восем гадоў таму мой першапачатковы план пацярпеў фіяска: спачатку мне так і не далі візы ў Пакістан, таму з Ірана давялося пераляцець у Індыю. А ўжо там высветлілася, што праз наземны індыйска-м'янмарскі

Добра памятаю свой шок, калі пасля трох месяцаў у Індыі прыляцеў у Тайланд: наколькі ўсё чыста, смачна і якая развітая інфраструктура. Індыя — зусім не мой вайб. Гэта, відаць, адзіная краіна за ўсе гады падарожжаў, ад якой я сапраўды стаміўся і нарэшце адчуў палёгку, калі выйшаў з аэрапорта ў Бангкоку.
За восем гадоў Тайланд істотна змяніўся: відаць, што турыстаў стала яшчэ больш, улады робяць усё, каб развіваць турыстычную інфраструктуру. Першае, што адразу ж кінулася ў вочы пасля перасячэння мяжы, — шматлікія кавашопы, дзе прадаюць марыхуану.
Два гады таму Тайланд стаў першай краінай у Азіі, якая легалізавала канаплю (праўда, цяпер улады абмяркоўваюць магчымасць вярнуць марыхуану ў спіс наркотыкаў. — Заўв. рэд.). Гэта адразу ж павялічыла прыток турыстаў з усяго свету. Кавашопы месцяцца поруч з памежным пераходам з Малайзіяй, дзе за ўжыванне марыхуаны строга караюць. І вось сядзяць такія малайзійскія бэкпэкеры і пыхкаюць касячком у бок сваёй краіны, кайфуюць ад пачуцця свабоды.
Я некалі падобнае бачыў на КПП паміж Арменіяй і Іранам, дзе іранцы сядзелі ў барах літаральна насупраць армянскага шлагбаўма, пацягваючы піва з асалодай ад таго, што тут ужо можна і Алах не бачыць. Бо ў самім Іране за спажыванне алкаголю таксама чакае суровае пакаранне.
Дарэчы, з тымі малайзійскімі
Хостэл разам з начным клубам і сапраўдны санаторый для сланоў
Агулам у Тайландзе я прабыў недзе паўтара месяца, таму свой аповед пра яго падзялю на дзве часткі. У першай серыі раскажу пра паўднёвы Тайланд. Перасоўвацца наземным спосабам праз Тайланд — адно задавальненне, білет на аўтобус, цягнік ці маршрутку можна купіць у два клікі праз мабільную праграму. Маршрутка да першага пункта прызначэння на маім шляху — папулярнай курортнай правінцыі Крабі — каштавала восем даляраў за 250 км. Ноч у хостэле — шэсць даляраў.
Ужо на месцы выявілася, што сама Крабі ляжыць у заліве, таму там няма прыгожых пляжаў, лепш ехаць трохі далей, у Аа Нанг (адзін з самых папулярных курортаў у правінцыі Крабі).
Але спачатку трэба зняць грошы ў банкамаце. Звычайна я так раблю ў кожнай новай краіне. Бяспечней заплаціць невялікую камісію за здыманне грошай, чым вазіць з сабой шмат даляраў. Тым больш што мой банк дазваляе здымаць грошы без камісіі ў некаторых банкаматах. На жаль, Тайланд у гэты спіс не ўваходзіць, тут мясцовыя банкі заўжды бяруць камісію за абслугоўванне картак замежных банкаў. Але мне расказалі цікавы лайфхак: нібыта ў адным банку — Bangkok Bank — можна зняць грошы без камісіі. Аднак для гэтага трэба ісці ў аддзяленне, адседзець чаргу ў акенца і запоўніць некалькі паперак. Дзеля цікавасці выбраўся праверыць, на ўсё пра ўсё патраціў недзе паўгадзіны — і спрацавала! Зэканоміў недзе шэсць даляраў, акурат хопіць на ноч у хостэле. Забягаючы наперад скажу, што гэта было адзінае месца, дзе гэтая схема пракаціла. У іншых аддзяленнях гэтага банка сістэма чамусьці заўсёды выдавала памылку.
Аа Нанг — шумная турыстычная вёсачка на Андаманскім моры. Адсюль адыходзяць чоўны на па-сапраўднаму
Спыніцца ў хостэле на першай лініі ля самага мора — восем даляраў. Столькі ж каштуе арандаваць скутар на двое сутак, каб абʼехаць усё самае цікавае вакол. Добра паесці ў рэстарацыі на любы густ — каля пяці даляраў. Калі браць гатовую ежу ў паўсюдных 7-Eleven (самая распаўсюджаная сетка мінімаркетаў, якія амаль літаральна за кожным рогам), то на паўтара-два даляры можна наесціся.
Першы раз у жыцці спыняўся ў хостэле, спалучаным з барам і начным клубам. Таму з пятніцы да нядзелі дыскатэка начамі грымела літаральна над вухам, усім гасцям налівалі бясплатны шот і частавалі барбекю. Гэта сыграла злы жарт з маімі зусім маладымі брытанскімі суседзямі па пакоі, якім сярод ночы стала кепска, і давялося прыбіраць і ветрыць, калі вы разумееце, што я маю на ўвазе.
Дзякуй богу, у мяне ёсць суперздольнасць — я магу спаць у любых месцах і ўмовах. Калі я хачу спаць — бац і сплю! У цягніку, самалёце, аўтобусе, фуры, на вакзале ці ў аэрапорце — вялікай розніцы няма. Таму я высыпаўся як мае быць, і ні дыскатэка, ні брытанцы мне не перашкодзілі.
Спачатку паехаў глядзець так званы «слановы санаторый» — месца, дзе жывуць сланы, якіх з розных прычын забралі з дзікай прыроды. Напрыклад, гэта працоўныя жывёлы на пенсіі, што ўсё жыццё працавалі для людзей. Так, у Тайландзе ўсё яшчэ дзе-нідзе выкарыстоўваюць сланоў як працоўную сілу на будоўлі і ў сельскай гаспадарцы. Альбо ў якасці транспарту для перасоўвання па джунглях. У санаторыі таксама ёсць сланяткі, чые бацькі загінулі ад браканьераў альбо ў няшчасным выпадку.
Дарэчы, у тайскай канстытуцыі асобны раздзел прысвечаны правам сланоў. Некаторыя з іх нават могуць атрымліваць пенсію ад дзяржавы! Гэтая мілая жывёліна — святая ў Тайландзе, лічыцца, што адным з увасабленняў Буды быў слон, таму фасады будыйскіх святыняў часта ўпрыгожаныя іх выявамі.

Штогод 13 сакавіка адзначаецца
У слановых санаторыях за сімвалічныя грошы можна купіць пачастунак і пакарміць жывёлаў садавіной ці гароднінай, сфатаграфавацца з імі зблізку, а можна нават пакупацца са сланом. Неймаверныя ўражанні, мой міміметр проста зашкальваў! Праўда, выбіраючы такія санаторыі, трэба шукаць тыя, дзе сапраўды клапоцяцца пра гадаванцаў, а не злоўжываюць імі дзеля заробку.
Мокры Новы Год па-тайску і райскія астравы
Як я пісаў у мінулай серыі, калі плаціць за хостэл праз сістэму Booking (што вельмі зручна, два клікі ў тэлефоне), то дадаткова можна атрымаць розныя бонусы. Так было і гэтым разам. Калі я аплаціў некалькі начэй у хостэле ў Аа Нангу, «Букінг»
Выходжу з хостэла ў прызначаны час — і мяне тут жа абліваюць вадою! Што адбываецца?! Аказваецца, гэта быў першы дзень Сангкрана — тайскага Новага года, які адзначаецца 13−15 красавіка. Свята прыпадае на канец спякотнага сезона, лічыцца, што яно прыносіць доўгачаканую
У гэтыя дні разварочваюцца сапраўдныя водныя баталіі па ўсім Тайландзе. Абліванне вадой мае сімвалічнае значэнне ачышчэння ад усяго негатыву, назапашанага за мінулы год. Некаторыя ўдзельнікі святкавання мажуцца белай глінай, лічыцца, што яна ў прамым і пераносным сэнсе адштурхоўвае бруд.
Выглядае гэта ўсё вельмі каларытна: тысячы людзей з воднымі пісталетамі, вёдрамі ці нават шлангамі бязлитасна паліваюць адно аднаго, усе вяселяцца і смяюцца. Цэлыя вёдры вады выліваюцца ў адчыненыя вокны машын, што праязджаюць міма, пры гэтым усе радуюцца як дзеці. Удзельнікі збіраюцца ў групы і паліваюцца «сценка на сценку», застацца сухім у гэты дзень амаль немагчыма. Гэтае свята ўключанае ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА. Сапраўды неверагодныя ўражанні! Праўда, для мяне гэта мела не зусім прыемныя наступствы, пра якія напішу трохі ніжэй.
Пакуль дабраўся да аўтобуса, які збіраў удзельнікаў тура па астравах, няслаба так вымак. Пакуль ехалі праз тлум і гармідар да порта, нам у салон прыляцела некалькі вёдраў вады, карацей, максімальнае пагружэнне ў атмасферу святкавання. Дарэчы, падобная традыцыя аблівання вадой усіх наўкол у панядзелак пасля Вялікадня, так званы «Палівальны панядзелак», яшчэ захавалася ў Польшчы, Чэхіі, Славакіі і заходніх рэгіёнах Украіны.
Сам тур таксама вельмі спадабаўся. Неверагодна прыгожыя астравы з райскімі пляжамі і чысцюткай вадой. Багаты падводны свет, якім можна было не толькі любавацца з маскай, але нават і дакрануцца! Вядома, снорклінг у Тайландзе не такі круты, як на Вялікім Бар’ерным рыфе ў
Наплаваўшыся ўволю, мы пачаставаліся смачнай вячэрай, сустрэлі заход сонца і ўжо ў цемры паплылі глядзець унікальныя мікраарганізмы, якія свецяцца пад вадой. Вельмі цікавы і насычаны дзень атрымаўся! Па дарозе ў хостэл яшчэ раз вымак у гармідары навагодняга святкавання.
«Ялта-96» і безліч шыльдаў па-руску
А назаўтра ад вільгаці і спёкі ў мяне ўпершыню за ўсё падарожжа глюкнуў тэлефон. Я нежартоўна спалохаўся, бо ў наш век, калі да тэлефона прывязанае ўсё, што можна, ад акаўнтаў у сацсетках да рахункаў у банку, твой смартфон — гэта фактычна працяг цябе.
Я не важу з сабою дарагіх айфонаў, якія ў Лацінскай Амерыцы могуць каштаваць табе жыцця. Мой надзейны POCO F3 быў мне верным спадарожнікам усе два з паловай гады ў падарожжы і ні разу не падвёў.
З часам якасць здымкаў трохі пагоршылася, і час працы батарэі зменшыўся, я ўжо падумваў паглядзець нешта навейшае. Як там кажуць, «бойцеся сваіх жаданняў». Цяпер давядзецца патраціць некалькі дзён на тое, каб купіць новы смартфон і перанесці на яго ўсё сваё лічбавае жыццё.

Гэтым я вырашыў заняцца ў Бангкоку, там выбар большы. Заставалася спадзявацца, што стары смартфон дажыве да сталіцы. Наступныя дні я бярог яго як зрэнку вока, бо калі б нешта з ім сталася, перанесці ўсё на новы тэлефон было б нашмат складаней.
Па дарозе ў тайскую сталіцу я вырашыў завітаць на некалькі дзён на ўсім вядомы Пхукет — самы вялікі востраў Тайланда, асабліва папулярны сярод турыстаў з краінаў былога СССР. Хуткі паром з Аа Нанга за 15 даляраў, хостэл за шэсць, скутар за восем на двое сутак — і вось я ўжо ганяю на ўсю моц па гэтым значна менш райскім, як на мяне, востраве.

Ёсць тут сапраўды прыгожыя пляжы, некаторыя нават з такім скрыплівым пясочкам, як у Аўстраліі, калі ідзеш нібыта па снезе. Але ён настолькі перапоўнены турыстамі і гандлярамі ўсім на свеце, што складваецца ўражанне, нібыта ты трапіў у нейкую «Ялту-96». Пляжы разбітыя на сектары, недзе катаюць на знакамітых «бананах» ці запускаюць парасэйлінг (гэта калі парашут прывязаны да катара, які разганяецца і падымае ў неба некалькі чалавек).Ёсць таксама прыгожыя храмы і вялікая статуя Буды, але зноў жа, усюды турысты. Трохі як на Балі, але не настолькі.
На пляжах часта можна бачыць трыкалоры краіны-
Для мяне вялікая загадка, як можна захацець «русской еды» ў Тайландзе — краіне, як на мяне, з самай смачнай кухняй на свеце. Гадоў пяць таму, зарабляючы грошы на кругасветнае падарожжа, я паўгода ездзіў курʼерам
Карацей, трохі глянуў я той хвалёны Пхукецк (так яго часам называюць, падкрэсліваючы колькі там «русских») і паехаў у Бангкок вырашаць свае справы. Пра самы круты горад ва ўсёй Азіі, а таксама пра паўночны Тайланд — у наступнай серыі маіх падарожных нататак.
Чытайце таксама


