Польшча анулявала больш за сотню карт паляка. За што можна яе страціць
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Польшча анулявала 157 карт паляка праз тое, што для іх атрымання выкарыстоўваліся фальшывыя дакументы, а таксама з прычын, звязаных з бяспекай. Яшчэ чатыры чалавекі страцілі карты паляка за «паводзіны, не вартыя Польскай Рэспублікі і паляка». Гэта вынікае са звестак МЗС, якія прыводзіць выданне Rzeczpospolita. Увагу на публікацыю звярнуў MOST.

Карта поляка. Фото: polsha24.com
Карта паляка. Фота: polsha24.com

145 замежнікаў адмовіліся ад карт паляка самі. MOST лічыць, што частка адмоваў можа быць звязаная з ціскам унутры Беларусі. Карту паляка забаронена мець беларускім дзяржслужбоўцам, акрамя таго, вядома пра выпадкі, калі работнікаў дзяржпрадпрыемстваў пад пагрозай звальнення прымушалі адмовіцца ад гэтага дакумента.

З пачатку 2024 года Польшча выдала 15 тысяч карт паляка. Польскія консульствы выдалі 9,2 тысячы такіх дакументаў, яшчэ 3,5 тысячы выдаў падляскі ваявода і 1,5 тысячы — люблінскі ваявода.

За ўвесь час Польшча выдала больш за 206 тысяч карт паляка.